Па вуліцы па шырокай
Бегла дзеўка се(я)мілетка
Пастой дзеўка семілетка
Загадаю тры загадкі
А што расьце без корэня
А што бяжыць без паводу
А што гарыць не пылая
Камень расьце без корэня
Вада бяжыць без паводу
Зямля гарыць не пылая.
А ў заенкі тры домухны
Перша дома лесам бех(г)чы
Друга дома полем бехчы
Трэця дома морам плыці.
Лесам бехчы ваўкі з'ядуць
Полем бехчы стральцы заб'юць
Морам плыці ўтаплюся
Каля печы не баюся.
Ты хазяйка не ляніся
Каля печы павярніся
Кішка зь печы - каўбаса з клетчы
Ды гарэлкі да сустрэчы.
Каляда...
Ой долам долам
Шчэ(й) даліною
Не(і)хтой там едзе вечарыною
А едзе едзе Іванька пьяны
Ты адчыні Сымоне(а)чка моя.
Я не (а)дчынюся
Цябе баюся
Перад табой я лістом сцялюсь
Ой лістам лі(я)стом
Зелянюсенькім
Перад табою мой мілюсе(нькі)
Каб была панна
Я б слугу м(е)ала
Усе вараценькі паразчыня(ла)
Я не пан(е)ячка не ўкраіночка
Свайго я Ванькі гаспадыня.
Ле(я)цеў воран
Чэраз сад зялёны
Пачаў каліну клю(я)ваць
Любіў парэнь харошу дзяўчыну
Тай не(і) думаў яе браць.
Яна шэльма яго атравіла
Потым начала пытаць
Скажы скажы друг мой разьлюбезны
Дзе ж мне цябе пахаваць.
Схавай схавай мо(а)я разьлюбезна
У вішнёвым у саду.
Пастаў на мне моя моя разьлюбезна
Чырвоную каліну.
А хто ж тую каліну ламае
Той хай мяне ўспаміна(е).
На турэцкіх палях
Там нішто ні расьце
Во в то(а)ку там расьце
Толь траўка кустова(я)
А пад тым жа кустом
Салдат убітый ляжаў
А ў яго галаве
Конь вароны стаяў
Ой ляці ты мой конь
К айцу мацеры радной
Ой скажы ты мой конь
Што(й) жанаты хажу
А жаніла ж мяне
Шабля вострэнькая
А зьвенчала мяне
Пуля быстрэнькая.
Чужы(я) дзеўкі
Як ягодкі
Як ружовы квят
А мне моя шэбэліна
Заў'езалась у яд.
А я еду на Ўкраіну
Жонку шукаці
Усю краіну я аб'ехаў
Жонкі не знайшоў
Тай з повротэм я обратно
К шэбэліне я прыйшоў
Запрогайце хлопцы коней
Коні вараны
Даганяйце мое лета
Лета молоды
Як дагналі мое лета
На новым мосьці
Вэрніцеся мое лета
До ме(я)не ў госьці
А як нам жа вэрнуціся
Да цябе ў госьці
Трэба ж была шанаваці
Тай у молодосьці.
Шчадроўка, калядная
Беларуская народная песьня
За гарою каменою
Шчодры вечар Васілею
Ста(о)іць цэрква з трох верхамі
З трох верхамі з трох вокнамі
Першы вершык ясен месяц
Другі вершык ясна сонца
Трэці вершык сам Гаспоць Бог
Словы і музыка А.Хаменка
У лузе на бродзе
У лузе на доўгім бродзе
Качкі ходзяць у карагодзе
Сьелезня шукаюць
А хто мяне знойдзе
А хто зараз мяне знойдзе
Той за мяне замуж пойдзе
Хто мяне кахае
У лузе на бродзе
У лузе на доўгім бродзе
Дзеўкі ходзяць у карагодзе
Дзе мая жана
(RMX dj RAY) сьвяточная
Словы і музыка А.Хаменка
Ночы вы мае чорныя
Крумкачы не зьлічоныя
Дзіды вояроў вострыя
Ды зязюлі безгалосыя
Сонца за гару ха(о)дзіла
Месячык да зорак ва(о)дзіла
Ой чырвоны каравай чырвоны
Ой ляцяць крумкачы ды вароны
Ночы вы мае…
Вясельная
Беларуская народная песьня
Ой на гары сухой дуб
А ў даліне ярышок
Эй падай мілы галасок
Ой рад бы я голас даць
Эй а мне людзі гавараць
Усё гавораць пра цябе
Эй што(й) ты ходзіш да яе
Пад зялёным яварцом
Эй ста(о)іць дзеўка з малайцом
Ста(о)іць дзеўка з малайцом
Эй накрыўшыся рукаўцом
Шчадроўка, калядная
Беларуская народная песьня
А ці дома, дома
Сам пан гаспадар
Сьвяты вечар добрым лю(дзям)
А калі ён дома
Хай выйдзе(я) на двор
Хай выйдзе(я) на двор
Зазірне ў шчэдры бор
Што(й) ў шчэдрым бару
Ды шуміць і гудзе
Ды шуміць і гудзе
Два раёчкі ляця(ць)
Першы раё(я)ча(о)к
Ён нясе гаршочак
Другі раё(я)ча(о)к
Ён нясе мядочак
Вы тужыце(це)
Ды сыноў жаніце
Сьвечкі сукайце
Ды дачок аддавайце
Вялікодная
Беларуская народная песьня
Борам, борам, ды далінкаю
Хрыстос васкрэс сын Божы
Выслана дарожка ды калінкаю
Тудой (й)ішлі валачобнічкі
Ішлі яны папяваючы
Слаўнага пана вітаючы
А ці дома дома пану гаспадару
Яго дома не акажэцца
У цесавай каморы прыбераецца
Адзяе боцікі казловыя
Адзяе рубашку шыцянетаву
Ды сядлае коня варанога
Куды едзеш пану гаспадару
Еду жыта жаці
Васкрэс гаспадару пане
Сьвяточная
Беларускі тэкст А.Хаменка
Прыемна адчуваць як конік мой бяжыць
Як зьзяе зорны снег вакол ды звон званчэй звініць
Спяшаюцца ўсе ўсіх павіншаваць
Ды звон зьбірае ўсіх сяброў каляды сьвяткаваць
Калядны мой вазок сьпяшаецца ізноў
Прывезці падарункі ўсім павіншаваць сяброў
Хай песенька мая яшчэ грамчэй гучыць
Няхай жадаюць шчасьця вам ды звон званчэй звініць

Прыпеў
Звон звініць, звон звініць, звон звініць званчэй
Не знайсьці у цэлым свеце тых званоў грамчэй
Вясельная
Беларуская народная песьня
Ой Божа ты мой Божа дзя(е)ўчыну люблю
Сам я добра знаю яе не вазьму
О дай ты мяне Божа веча(о)ра даждацься
Па(о)йду да дзяўчыны я ў паследні раз
Прыйшоў да дзяўчыны дзеўчына ста(о)іць
Даў ёй : ”Добры веча(о)р”, а яна маўчыць
- Ці маці набіла?
- Не, яна не веліць
Мары не пакідаю сэрдэнько баліць

 
| кантакт | райдэр