23.07.08
Вельмі спадабаўся фэст "Вольнае паветра" 19 ліпеня (Валожыншчына). Удзячны ўсім хто даехаў і падтрымаў наш выступ.
palac
08.07.08
ПАЛАЦ пдцвердзіў магчымасць удзелу гурта у канцэрце "Беларускі дзень на Славянскім базары" 16 ліпеня ў Віцеску.
palac
08.07.08
Шчыра спачуваем усім хто пацярпеў ад выбуху 3 ліпеня.
palac
25.06.08
Улады горада Мінска запрасілі ПАЛАЦ праспяваць адзін твор на свята 3 ліпеня, позна ноччу, перад расійскім гуртом ЧАЙФ. Некалькі крыўдна... але гурт вырашыў не адмаўляцца.
palac
25.06.08
ПАЛАЦ падцвердзіў магчымасць выступу ў межах рэкламнай акціі МТС на галоўнай плошчы Бабруйска, 28 чэрвеня, вечар...
palac
06.06.08
8 чэрвеня 13.00 к.т.Победа прэзэнтацыя аудыёпраекту "Беларускія народныя казкі" Уваход вольны!
Дадатковая інфа... http://music.fromby.net/article/1266/
palac
06.06.08
Інтэрв'ю газеце "Звязда" на tut.by
http://news.tut.by/culture/110476.html
palac
29.05.08
Добрыя ўраджанні засталіся аб канцэрце-фэсце ў Летнім Амфітэатры Віцебска... дзякуй арганізатарам і ўсім прыхільнікам нашай творчасці!
Невялікі фрагмент відэа магчыма паглядзець на старонцы http://worldmusictree.com/
palac
29.05.08
Запрацаваў блог-сайт неафіцыйных навін гурта ПАЛАЦ -
http://palac.blogspot.com
palac
29.05.08
Цікавае інтэрв'ю Алега Хаменка з абмяркаваннем ў "Нашай Ніве"
http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=17330
palac
23.05.08
Выказванне А.Хаменка і іншых вядомых людзей пра выступ Р.Алехно на "Еўрабачанні" http://news.tut.by/culture/109566.html
palac
20.05.08
16 мая Алег Хаменка ўдзельнічаў у прэзентацыі першага альбому гурта "Унія" і праспяваў разам песеньку “Хлопец пашаньку пахае”. 21 мая у "к.з. Мінск" Алег падтрымае выступ гурта “Крамбамбуля” і разам з Л.Вольскім і М.Лагодзіч праспявае знакамітую “Папараць кветку”.
palac
13.05.08
2 чэрвеня гурт ПАЛАЦ - сольны канцэрт у Беластоку.
palac
13.05.08
26 траўня ў летнім амфітэатры Віцебску адбудзецца сумесны канцэрт вядучых айчынных фольк-камандаў – гуртоў «Палац», OSIMIRA і этна-трыё «Троіца». З гэтага маштабнага канцэрту і пачынаецца акцыя «World Music Tree», якую ладзіць цэнтар культуры «Віцебск» пры падтрымцы «Тузіна Гітоў» і тэлеканалу A-ONE.
palac
27.04.08
Усіх віншуем з Вялікаднем! Хрыстос уваскрос! Напраўду ўваскрос!
palac
18.04.08
Алег Хаменка даў згоду на ўдзел у праекце тэлеканала Лад – “Велиеолепная семёрка”. Спаборніцтва будзе адбывацца на картынгах.
palac
31.03.08
Вельмі прыемныя ўраджанні засталіся ад канцэртаў нашага
(28 сакавіка) і іншых гуртоў ў межах фэсту "Тыдзень Беларусі ў Кракаве". Шчырая падзяка і прывітанне арганізатарам.
Інтэрв'ю і дадатковая інфа -
http://belradio.fm/by/434/reports/15442
palac
18.03.08
Героі аднаго з самых яркіх фільмаў Эміра Кустурыцы «Чорная котка, белы кот» цяпер будуць размаўляць галасамі Алега Хаменкі і Аляксандра Кульлінковіча. Сканчаецца праца над беларускім агучаньнем стужкі балканскага рэжысэра. Сярод вядомых беларускіх музыкаў у праекце прымаюць удзел Андрэй (Рэй) Хвісевіч, Дзмітрый Вайцюшкевіч, Ксенія Мінчанка ды інш. Розьніцца ад ранейшых падобных праектаў гэты будзе найперш поўнай легальнасьцю. Завадатары праекту кажуць, што на агучку была атрыманая ліцэнзія і прадавацца дыскі з «Чорнай коткай…» будуць ў беларускіх дыскарнях цалкам афіцыйна пад беларускай вокладкай.
palac
16.03.08
Размова арганізатараў і музыкантаў аб лёсе "Рок-каранацыі" - http://news.tut.by/culture/105261.html
palac
03.03.08
Цікаве інтэрв’ю з абмяркаваннем http://news.tut.by/culture/104421.html
palac
18.02.08
Скончылі працу над музыкай да кінастужкі “Граница” (рэжысёр Дзяніс Скварцоў). Ёсць спадзяванне, што гэта будзе адна з пешых серый цыклу прысвечанаму гісторыі стварэння межаў беларускай дзяржавы.
palac
15.02.08
ПАЛАЦ падцвердзіў жаданне ўдзельнічаць у дабрачыннай акцыі-канцерце на карысць дзяцей з абмежаванымі здольнасцямі які павінен адбыцца 2 сакавіка ў к.з. Мінск а 12 гадзіне.
palac
15.02.08
Беларуская народная песьня “Хлопец пашаньку пахае” у выкананні гурта “Унія”, дзе вакальныя партыі дапамагаў запісываць Алег Хаменка, узнялася на першую прыступку чарту “Тузіна гітоў” (music.fromby.net). Нечакана прыемны вынік.
palac
11.02.08
Гурт ПАЛАЦ даў згоду на выступ у межах канцэртнага шоў “Рок –каранацыя 07” якое павінна адбыцца ўвечары 29 лютага ў к.з. Мінск
palac
05.02.08
4 лютага гурт “Палац” удзельнічаў у здымках чарговай праграмы Першага нацыянальнага каналу (БТ) “Вот так шоу”.
palac
03.02.08
3 лютага ў 18:00 у дольнай залі Чырвонага касьцёла адбылася сустрэча з аўтарамі кнігі «222 альбомы беларускага року і ня толькі» Вітаўтам Мартыненка і Анатолем Мяльгуем. Гэту імпрэзу падтрымалі музыкі Алег Хаменка (Палац), А. Плясанаў (P.L.A.N.), З. Бартосік, Я. Малішэўскі (Pete-Paff) ды інш.
palac
26.01.08
Зараз запісываем новую песьню - "Хай месяц лунае". І адчуваем такі прыемны "час нараджэння"...
palac
19.01.08
Віншуем усіх з Вадохрышчам!
“Ці паехала Каляда... – ды не.. ад’яджае...”
palac
10.01.08
10 студзеня ў ранішнім эфіры Альфа-радыё ( з 8 да 10) праграма Дзмітрыя Шуніна з Алегам Хаменка.
palac
09.01.08
Аляксандар Памідораў, Алег Хаменка, Лявон Вольскі і Ігар Варашкевіч 4 студзеня сабраліся разам, каб даць невялікі акустычны канцэрт, які прайшоў у адным з ЖЭСаў ў мікрараёне Паўднёвы Захад горада Мінска. Такая акцыя стала магчымай дзякуючы айцу Сяргею з парафіі Сьвятога Антонія, на прапанову якой рок-музыкі і сабраліся разам. Існуе спадзяванне, што такія сустрэчы могуць стаць традыцыйнымі. Акцыю падтрымаў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч
palac
06.01.08
7 студзеня, у межах рэкламнай акцыі МТС, гурт “ПАЛАЦ” будзе выступаць на галоўнай плошчы г. Мгілёва. Усіх хто не баіцца замёрзнуць запрашаем адсвяткаваць Каляды разам.
palac
31.12.07
Шаноўныя сябры! Віншуем усіх з надыходзячым 2008 годам! Спадзяемся на лепшае і зычым усім здароў’я, плённай працы,натхнення, дабрабыту, кахання! З новым годам і прысьветлымі Калядамі!
palac
31.12.07
“Сенат клуба “Графіці” на традыцыйнай праднавагодняй сустрэчы (28-12-07) узнагародзіў Алега Хаменка дыпломам “за ўнёсак у развіццё музычных праграм клуба”. Шчыры дзякуй і найлепшыя віншаванні.
palac
22.12.07
Вельмі ўдзячны ўсім, хто прагаласаваў за наш твор!!! Сябры гаварылі, што ў сярэдзіне галасавання (пад час песні “Аляксанры і Канстанціна”) колькасць тэлефанаванняў за “ПАЛАЦ” перавышала колькасць галасоў за Алехно больш чым на 100. Вельмі прыемны і хвалюючы вынік. Дзякуй!
palac
20.12.07
Сёння адбылося размеркаванне нумароў пад якімі выступяць удзельнікі паўфіналу Еўрафэсту. Алег Хаменка выцягнуў нумар 12. Такім чынам, тэлефонны нумар «Палацу» - 8-803-100-03-12. На яго можна тэлефанаваць адразу па сканчэньні канцэрту, які пачнаецца на Першым тэлеканале 21 сьнежня ў 21:45.
palac
19.12.07
Шчыра ўдзячны за арганізацыю падтрымкі галасавання на http://music.fromby.net/article/985/ Калі ласка, запрашаем усіх сяброў далучыцца.
palac
18.12.07
Газета “Комп’ютерные вести”, па выніках галасавання чытачоў і рэдакцыі выдання, вызначыла пераможцаў у трох намінацыях “Лепшы гука рэжысёр 2007” – Аляксей Зайцаў (студыя “Бегемот”); “Лепшы аранжыроўшчык 2007 – Алег Хаменка (гурт “Палац”) “Лепшы выканаўца 2007” – Віталь Артыст (гурт “beZbileta”). Дадатковая інфармацыя і фота http://news.tut.by/it/100009.html
palac
13.12.07
У паўфінал Еўрафэсту прайшлі гурты і выканаўцы:
1.“Dali”
2.”Litesound”
3.Алена Валошіна
4.Віктар Пшанічны
5.Ганна Шаркунова (дуэт з Германом Цітовым)
6.Руслан Алехно,
7.“ПАЛАЦ”
8.PinCode
9.The Champions
10.“По глазам”
11.Юлія Гусева
12.Аксана Кавалеўская
13.Катрын
14.Gunesh
15.“Sкандал”
21 студзеня, каля 21 гадзіны на першым нацыянальным канале (БТ) адбудзецца прамы эфірны выступ адзначаных выканаўцаў. Галасаванне гледачоў будзе толькі тэлефанаваннем (не будзе SMS). 12 твораў на ангельскай мове, 3 на рускай, і толькі песня гурта ПАЛАЦ на беларускай.
Гэтыя выступы будзе адсочваць журы: Міхаіл Фінберг, Анатоль Ярмоленка, Васіль Раінчык,Ядвіга Паплаўская, Ірына Дарафеева, Леанід Шырын, Уладзімір Рылатка і інш.
palac
07.12.07
11 – 12 студзеня стануць вядомы вынікі першага туру адбору ўдзельнікаў Еўрафэст-Еўрабачанне. Пачакаем...
palac
02.12.07
З нагоды запрашэння на адборачныя туры Еўрафэст-Еўрабачанне гурта “ПАЛАЦ” цытата Алега Хаменка: “Калі мы падавалі заяўку на Еўрафэст, гэта быў звычайны жарт, каб звярнуць увагу на “забароненыя” гурты. Аднак, жарт атрымаўся няўдалым, таму, што “забароны зняты” і як вынік – мы запрошаны. Ставімся мы да нашага ўдзелу ў конкурсе даволі скептычна, але мы вырашылі выкарыстаць запрашэнне, каб мець магчымасць скласці на гэты конт ўласнае меркаванне”.
palac
02.12.07
Па запрашэнню святароў, ў дольнай залі касьцёлу сьвятых Сымона і Алены, 1 снежня адбылася невялікая творчая сустрэча музыкаў гурта “ПАЛАЦ” з моладзю. Выказываем шчырую ўдзячнасць за надзвычайна цёплы прыём.
palac
23.11.07
23 лістапада адбылася прэсканферэцыя арганізваная БАЖ з удзелам усіх музыкаў, якія прысутнічалі на сустрэчы з А.В.Пралескоўскім. Агульная атмасфера – “крыўдна, што на той сустэчы не было журналістаў”. Музыкі паспрабавалі ўзгадаць усе акалічнасці гэтай сустрэчы і пракаментаваць эмацыянальныя выказванні ў Інтэрнеце, якія тычацца гэтай падзеі.
palac
21.11.07
21 лістапада адбылася сустрэча беларускіх музыкаў Алега Хаменка (Палац), Лявона Вольскага (NRM, Крамбамбуля), Ігара Варашкевіча (Крама), Піта Паўлава (NRM), Аляксандра Кулінковіча (Нейра Дзюбель) з кіраўніком галоўнай ідэалагічнай управы Адміністацыі Прэзыдэнта РБ Алегам Вітольдавічам Пралескоўскім. Музыкі звярнулі ўвагу на шэраг праблем і непаразуменняў, якія існуюць у адносінах між чыноўнікамі і музычнымі гуртамі. У сваю чаргу, А.Пралескоўскі выказаў жаданне дапамагчы ў вырашэнні ўсіх вызначаных пытанняў, звярнуў увагу на неабходнасць музыкаў заставацца па за межамі палітычных заклікаў. Прапанаваў разгедзіць магчымасць палепшыць адносіны і, пры пэўных цяжкасцях, звяртацца да яго асабіста. Сустэча адбылася ў дабразычлівым настроі і з узаемным жаданнем вырашыць адзначаныя праблемы.
palac
21.11.07
Вельмі спрэчна і сумбурна. Але, ці будуць такія размовы карыснымі? Хочацца абмяркаваць навіну на http://news.tut.by/98406.html
palac
19.11.07
Цікава паглядзець, якімі мы былі студэнтамі. Да міжнароднага дня студэнта невялікі падарунак http://generation.by/news1976.html
palac
08.11.07
Другая частка праекту “Беларускія народныя казкі” – “чарадзейныя” ужо ў продажы. У гэтай частцы чатыры плыты. Такім чынам, зараз магчыма набыць сем кампакт-дыскаў. Увесь праект (10 CD) плануецца выдаць у пачатку наступнага году. Самыя цікавыя (на наш погляд) казкі з’явяцца пасля Каляд у падзеле “цікавае”.
palac
08.11.07
Працягваецца праца над праектам “Беларускія народныя казкі”. У трэцей частцы гэтага праекту, разам з Алегам Хаменка прымае ўдзел Тамара Лісіцкая. Самыя смешныя недарэчнасці пры запісу адной з казак аб’ядналі ў стужку “злая казка”. Атрымалася вельмі ”прышпільна”. Пампаваць тут (2.5 Mb)
admin
19.10.07
Надта шкада заўчасна пайшоўшых паэтаў. 3-га лістапада музыкі гурта плануюць прыняць удзел у канцэрце-акцыі памяці Анатоля Сыса, які адбудзецца ў касцёле св. Сымона і Алены.
palac
18.09.07
Спасылка на інфу аб "Амбасовішчы" і нават нейкае відэо http://kp.by/2007/09/14/doc197036/
palac
17.09.07
Ітэрв’ю на тэму прыхільніц і групіс з удзелам Алега Хаменка
спасылка
palac
13.09.07
12 верасня гурт “Палац” удзельнічаў у традыцыйных сустрэчах музыкаў у амбасадзе ЗША, якія ў мінулым годзе атрымалі жартоўную назву “Амбасовішча”. Вельмі прыемна было пабачыць усіх сяброў “пасля вакацый”. Усе выступоўцы дэмакратычна выконвалі толькі па тры творы. Усе сталыя музыкі – Крама, Крамбамбуля, Уліс, Нейра дзюбель, Жыгімонт Ваза адыгралі вельмі ўпэўнена, і засведчылі такім чынам, што яны ў добрай форме. Сярод маладых выканаўцаў, якія намагаліся атрымаць ганаровыя прызы ад арганізатараў фэсту, вельмі добра выглядалі Зіг-Заг, Далі, Litesound, BN. Шкада, што такое мерапрыемства правесці для звычайных прыхільнікаў сучаснай беларускай музыкі зараз вельмі праблематычна.
palac
07.08.07
Распачалася праца над трэцяй часткай праекту “Беларускія народныя казкі”- “Сацяльна-бытавыя”. У гэтай частцы разам з Алегам Хаменка, спадзяемся, прыме ўдзел знакамітая пісьменніца і тэлевядучая Тамара Лісіцкая. Другая частка праекту - “Чарадзейныя казкі” ў бліжэйшы час павінны з’явіцца ў продажы.
palac
25.07.07
Шчыра спадабалася “Басовішча-2007”. На думку музыкаў “Палаца” найбольш цікавымі і якаснымі былі выступы гуртоў: Rima, BN, два творы Znich, 5set5, Крамбамбуля, IQ48, Rasta. Новая праграма “Крамы” вельмі якасная, але пакуль не выклікае тых пачуццяў, як ад былых твораў. Магчыма нехапае вядомасці, раскруткі. Сябры казалі, што добра выступілі “Дзюбеля”, “Маўзеры”, “NRM” аднак, гэтыя выступы музыкі “Палаца” не бачылі. Увогуле, згодны з рашэннем журы аб перамозе“Фляўс і Кляйнн”, але было “бацькоўскае” жаданне падтрымаць“Унію”. Дзякуй арганізатарам.
palac
16.07.07
19 ліпеня, каля 23 гадзін, гурт “Палац” прадставіць сваю праграму ў межах фестываля “Басовішча 07” (Гродэк, Беласточчына, Польша)
palac
22.06.07
22 і 24 чэрвеня на канале МТV- BY пасля 21.00 будзе паказана відэа-версія выступу гурта “ПАЛАЦ” які адбыўся 8-га красавіка ў клубе “Міленіум” у межах праекту “MTV-BY unplugged". Знаёмыя палацаўскія песні прагучаць у акустычным варыянце.
palac
15.05.07
"Рок-канцэрт у Мазыры з удзелам гуртоў “Partyzone” і “Indiga” забараніў намесьнік мэра гораду, у Менску ідэолягі чарговы раз адмовілі ў правядзеньні канцэрту гурта "Крама". У панядзелак чыноўнікі забаранілі яшчэ адзін канцэрт - сумесны выступ ZET і IQ48. Канцэрт удалося правесьці ў іншым месцы, але на яго арганізатараў склалі пратакол." (music.fromby.net)
На падставе гэтай інфармацыі і размоў з арганізатарамі канцэртаў гурт "Палац" вырашыў не праводзіць свой юбілейны канцэрт у Мінску і, нават, не падаваць заяўку ў мінгарвыканкам. Прабачце.
palac
14.05.07
Выпівалі ды абмяркавалі 6-ае месца Д. Калдуна на Еўравізіі... Ну мы і злыя... трэба нам быць больш талерантнымі.
palac
14.05.07
Ад шчырага сэрца віншуем нашага шаноўнага Зміцера Філіпа Карабач з 40-годдзем! Посьпехаў і дабрабыту!
palac
27.04.07
28 красавіка, а 19 гадзіне, на легендарнай сцэне Тэатра лялек у г. Гродна адбудзецца наш сольны канцэрт “ПАЛАЦ – 15 ГОД” з нагоды пятнаццацігоддзя гурта. Акрамя 15 песен з нашага рэпертуару, якія мы прысвяцім кожнаму году існавання нашага гурта (92-07), прагучаць нашыя іншыя вядомыя творы.
palac
27.04.07
З 23 па 27 красавіка ў межах Міжнароднага фестываля “Пракоф’еўская вясна” (г.Данецк, Украіна) прысвечанага 75-годдзю Данецкай вобласці адбыліся канцэрты запрошаных на свята калектываў:
23.04 Дзяржаунай акадэмічнай харавой капэлы імя Юрлова. (Расія)
23.04 Акадэмічага сімфанічнага аркестру імя Пракофьева. (Украина)
24.04 Гурта «ПАЛАЦ» ( г. Мінск, Беларусь)
25.04 Гурта «Prisca» - (г. Тулуза, Франция)
26.04 Ансамбля «Pittsburgh piano trio» ( г. Пітцбург, ЗША)
27.04 Ансамбля народнай м